Цячэ вада ў ярок, /2 разы/
Кладачку занясло.
Кладачка тоненька, вада халодненька, /2 р/
А я малодзенька.
Вочы мае чарны, /2 разы/
Чаго вы косіце?
Бо яго тут няма, /2 разы/
Каго вы любіце.
Іванка не прыйшоў, /2 разы/
Я да яго пайду.
Вадзіцы з крыніцы /2 разы/
Я яму аднясу.
Вады піць не буду, /2 разы/
Вадзіца халодна.
Люблю Марусю я, /2 разы/
Маруся – суджана.